"Ананя, рэж вясёлы!" -
Крычыць громка наш Гапон
Дый сабраўшы ў світцы полы,
Мэрам[1] хохлік! мэрам ён!..
То ўпрысядкі выкідаець,
Ажно стогнець пад ім пол,
То галубца[2] падбіваець,
Ажно трасецца хахол.
"Ах! ух! давай жару,
Давай болі, давай пару!" -
Крычыць Гапон дый гуляець,
Пад скрыпачку падпяваець.
"Эй, чух, Кацярынка!
Чабоцікі красны;
Каму блішчаць, каго любяць
Твае вочкі ясны?
Эй, чух, Кацярынка!
Твае кудры ўюцца,
Скачыць, пляшыць мая мілы,
Аж шчочкі трасуцца".
Тройчы Гапон прамахнуў,
Бразджаць ножны[3] з агнівом,
Стаў на месцы - падпрыгнуў
Дый затупаў хадаром.
Кацярынка ж успляснула,
На міленькага зіркнула,
Хвіць! спаднічку распусціла,
Тройчы запяткам падбіла,
Дробны ножкі выкідаець,
Чаравічкі скрыпяць,
А із вочак аж сіяець,
Быццам іскры ляцяць.
Русы коскі падлятаюць,
Каснікі, як жар, гараць;
А вось вышай як заграюць,
Так і возьме прыпяваць:
"Мілы Хартон, мілы Саўка,
Да мілейшы ж мой Гапон,
Хахол ясны, пояс красны,
А галасок! кабы звон.
Не хачу Саўкі, Хартона, -
Мне жыцця з імі не быць,
Валей[4] маяго Гапона,
З ім не буду я тужыць".
Пяець, пляшыць, падбіваець,
Усяк вокам за ёй брадзець,
Старонка:Dunin-Marcinkievic.Hapon.djvu/2
Выгляд
Гэта старонка не была вычытаная