Старонка:Dunin-Marcinkievic.Hapon.djvu/11

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ПЕСНЯ 3

Хто пад кім яму капае,
Часта сам туды ўпадае.

З камедыі-оперы "Ідылія"

Не так скора час праходзіць,
Як казка рэчы выводзіць.
Вот пяты гадок настаў.
Гапон на вайне як служыць,
Кацярынка па ім тужыць,
А ааном - цягу даў.

У горадзе Магілеве,
Пры шырокім пры Дняпрэ,
Гудзіць - кабы шэршні ў дрэве,
Кіпіць - як бы ў катле.

Там вуліцаю пан гоніць,
Каляска стралой ляціць,
Пад каньмі аж зямля стоніць.
"А хварысь, падзі!" - крычыць.

Тут сустрэнеш каламажку,
Вот конікі! глядзь! кругом
Гладкі - ляцяць уразмашку,
Гэта пэўне аканом.

Далі хтось-там на драбіне,
Конік, быццам рак, паўзе.
Згадаеш па кіслай міне.
Што пасэсара[1] вязе.

А там хвурманак багата,
Маўляў грыбоў у бару;
Глядзіш! то нашага брата
Вязуць на службу цару.

Кабы галодны сабакі,
Так жыдоўскі лапсардакі
Лезуць к табе саранчой;
Пападзіся ж ім у когці,
Наўрад патрафіш іх змогці,
Вытрабушаць карман твой.

Вот у каменны палаты
Сходзяцца паны багаты,
Золата на іх кіпіць;
Мужычкоў туды ж прыводзяць.
І аднадворцы[2] прыходзяць,
Там на службу маюць брыць.

На сярэдзіне святліцы
Стаіць стол, накрыт сукном,

Пры нём, з крыжам у пятліцы,

  1. Пасэсар - арандатар маёнтка.
  2. Аднадворцы - дваране, не зацверджаныя ў дваранстве; аднадворцы арандавалі ў маёнтках участкі зямлі.