Перайсці да зместу

Старонка:Dunin-Marcinkievic.Hapon.djvu/1

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

ВІНЦЭНТ ДУНІН-МАРЦІНКЕВІЧ

(1808—1884)

ГАПОН

Беларуская аповесць

ПЕСНЯ I

Калі ахвота начата,
Што ж стаіце, як цялята?
Далей, хлопцы, маладзіцы,
Зачніце ад «Мецяліцы».

З камедыі-оперы «Ідылія»

Шум, крык, гоман у карчме,
Кіпіць сельская дружына;
Піва, мёд, гарэлку п’е,
Ажны курыцца чупрына.

Гаспадары за сталом
Громка гутарку вядуць:
А ляндарка з лендаром[1]
Мёд, гарэлку раздаюць.

Хлопцы, дзеўкі, маладзіцы
Ля парога гаманяць,
А старыя чараўніцы
Цішком ля печы сядзяць.

Ананя на скрыпцы іграець
«Лявоніху», то «бычка»,
Гапон жару паддаваець:
«Зыграй, крычыць, „казачка“!»

Аж юкнула Кацярынка,
Так задаў ён кулаком,
«Хадзі, мая ты малінка!» —
Дый затупаў хадаром[2].

  1. Ляндар, аліндар — карчмар.
  2. Хадаром, ходарам — моцна трасучыся.