Старонка:Drugoe chytanne 1909.pdf/11

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Рад Ясь, што першы пачуў ён жаваранка і пабег хваліцца сваім сябром. Дзеці выходзілі на двор слухаць першую песню вясны. І ім было весела.

- Эх, дзеці! Ня скора яшчэ весна, - казаў хто-нібудзь старэйшы.

Дзеці не любілі слухаць такіе рэчы. Яны любяць вясну, яны любяць, каб гаварылі ім аб вясне. А часам і праўда захаладае; дзеці кажуць, - саўсім не холадна; не толькі не холадно - горача нават.

Кожную новую госцю-птушку дзеці сустрэчаюць з радасцю.

Чэрэз неколькі часу прылетае шпак. Халадно́, туман, а ён мала дбае. Спевае на ўсё поле вясёлые песні, седзючы гдзе-нібудзь на голай бярозі, як бы і холаду яму німа.

У канцы марца ўжо збіраецца шмат птушэк. У лесі спеваюць дразды, лесные жаваранкі, а па балоце важна проходжваецца бусел. Па стрэхах бегаюць шустрые беларудые сытаўкі[1], трасуць сваімі доўгімі хвастамі.

А выйдзеш у вечэр на двор - крычаць качкі, жалобно стогнуць кнігі[2]; як у кадушку грукае негдзе на возеры бугай. Розные галасы поўняць воздух, усё спевае і радуецца.

Песня ластаўкі.

Я саўю гняздо пад стрэхай
Бедной хаты мужыка;
Буду шчасцем і уцехай
Гарэмыкі-бедака.

  1. плиски
  2. книгауки-чайки