Старонка:Drugoe chytanne 1909.pdf/10

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

як зарасла дарога вашых бацькоў. Нехай шырэй і далей пазірае вока ваша но Божы свет, на самых сябе.

Задачка.

Ўспомніце восень, тую восень, што вы добрэ знаеце, і вясну і пастарайцеся прыпомниць тые думкі, каторые радзіла восень у вашым сэрцы, і думкі, што навеяла вам весна.

Чаму думкі асенніе не падобны на думкі вясны?


Прылёт птушэк.

Ціхая раніца. Сонейко толькі што ўзышло. У полі яшчэ ляжыць снег. Толькі ўзгоркі чарнеюць. Лужынкі сцягнуліся за ноч лядком. Але ўжо чуваць - весна, і ўсё назірае па-вясеннему.

Вышэў маленькі Ясь на двор. Весела так яму, лёгка на сэрцы. Прыгрэе зараз сонцэ, добра будзе гуляць на дварэ.

Ся! Што-то званіць у небе тоненькім срэбраным званочкам? Так хороша, так міла, - душа замірае! Ясь прыслухаўся. Не відаць ничога, а ў небе ціха разліваецца тоненькая песенька, як грае хто на срэбраной дудачцы. Гэта жаваранак! І так весела Ясю, здаецца, каб льга было, пацалаваў бы мілую птушэчку. Галубка! Яна ўжо вярнулася з далёкае старонкі у наш бедны край і ў ясным небе заліваецца дзіўнаю песняю.

- "Тата! тата! чуеш жаваранка".

Бацька Яся прыслухаўся.

- "Але жаваранка. Ну, зараз, брат, і шпак прыляціць, а там і бусел, а за ім і ўсе птушкі".