Старонка:Corny.Treciaje pakalennie.djvu/6

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Яна ўжо не гаварыла больш, што гаспадара няма дома. Кандрат Назарэўскі думаў: "Яна ад мяне стараецца хутчэй пазбавіцца".

- Дзе ж ваш Анатоль цяпер? - зноў запытаў ён.

- Жывога няма! Каб на вайне галавы не склаў, дык абазваўся б дагэтуль. Божа мой, Божа!

Яна пусціла слязу.

- А 1н жа зняты на фатаграфіі зусім нядаўна.

Кандрат Назарэўскі перавярнуў фатаграфію на другі бок. І фатаграфшчыцкі штамп быў ужо на польскай мове: павятовы майстар быў ужо дапасаваўся да новай улады.

- Пры паляках здымаўся ваш Анатоль?!

- Божа мой, чаго вы хочаце ад мяне? Мы нічога не чулі пра нашага Толіка.

І жанчына выйшла з хаты. Яна спусцілася з падгнілага ганка на маленькі дворык, адгароджаны ад вялікага нізкай агароджай, абсаджаны маладымі ліпамі, увесь у рэштках ранейшага кветніку: у неклькіх мясцінах у непарадку расла недагледжаная півоня, буялі жоўтыя сцеблаватыя кветкі; флёксы напалам з травой глушылі ўсё, што было каля іх і пад імі драбнейшага. Скрозь была трава, мятліца - як паплавец які перад ганкам. Каля платца куры дзяўблі штосьці з каўша, чарада індыкоў і качак цягнулі шыі праз плот да яды.

Кандрат Назарэўскі бачыў праз акно, як жанчына адчыніла брамку, як пайшла кудысьці за скляпок. Там яна і знікла з вачэй. Кандрат Назарэўскі разглядаў пакойчык. На камодзе пажаўцела і запылела сарвэта. Счарнелы агрызак яблыка красаваўся на ёй. Адна на адной ляжалі тры ці чатыры кнігі: касцельныя зеленкаватыя кантычкі, "Практический, семейный и для молодых людей письмовник", "Сонник - объяснение сновидений" і "Оракул". Над дзьвюма дзьвярыма вісела па карціне ў рамках і за шклом: на адной карціне лясная выжарына і на ёй сыходзяцца два цецерукі сярод сухіх верасоў, на другой - сабакі гоняць лося і паляўнічы страляе з-за дрэва. Карціны местачковага ўжытку, па капеек чатыры кожная ў даваенны час, аддрукаваныя на шэрай паперы. Вазоны стаялі на вокнх і каля іх. Кандрат Назарэўскі яшчэ раз глянуў