Старонка:Biadula.Jazep Krusynski.2.djvu/4

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

- Дык чаго злуешся?

- І не злуюся.

- Гавары, што ён там кажа?

- Кажа ён вось што...

Цыпрук зірнуў на жонку. Яшчэ не чуючы ніводнага слова з ліста, яна пачала выціраць хусткай слёзы. Старому стала яе шкода. "Маці" заўсёды лёгкая на слёзы. Недзе ўнутры ў яе захавана іх вечная крыніца. Яна плача нават ад радасці. На гэты раз яе слёзы выкліканы кароткасцю ліста Міколы:

Старога тарганула за сэрца. За гэту хвіліну і ён сам быў узварушаны слязьмі старой. Зрабіў грозны выгляд, крыкнуў:

- Годзе слёзы ліць, ці што!

- Я так сабе...

Па зморшчаным твары Цыпрука раптам праплыла хітрая ўхмылка.

Годзе, маці (цёплым тонам). Мікола не так каротка піша. Гэта толькі, як глянеш на паперу, здаецца, што мала. Ён навучыўся там, у Мінску, так лоўка пісаць, што кожная кропачка ў яго некалькі слоў. Вось што ён піша!

Стары стаў чытаць напамяць.

У яго рэдакцыі ліст разбух. Ён сфабрыкаваў экспромтам, для супакаення "маці", вось што:

"Дарагі радзіцель Кіпрыян Міронавіч і любезная радзіцелька Марыя Антонава. Шлю вам сардэчнае прывітанне з нізкім паклонам і жадаю ад госпада бога нашага доўгага здравія і вечнага благапалучыя. Нізка кланяюся свайму дарагому брату Макару Кіпрыянавічу з любезнымі дзецьмі. Жадаю ад госпада бога здравія і ўспеха ў дзялах. Яшчэ нізка кланяюся братавай паважанай"...

"Нізка кланяюся" цягнецца доўга. Жывым ланцугом гэтыя традыцыйныя словы ахапляюць усю вёску, па-асобку кожную хату, кожнага ў хаце - ад старых да малых.

Па твары Цыпрука цёплым агеньчыкам разыходзіцца дабрадушная ўсмешка. Ён сам пачынае верыць, што так,