Старонка:Biadula.Jazep Krusynski.2.djvu/33

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

кі, аблілі пакой шэрым атрамантам. Прышла жонка. Запаліла лямпу і зноў пайшла. Ніводнага слова.

— З кантрабандай супакоілася. Можа мяне не чапалі-б. Ніхто-ж на мяне даказаць не можа. Ды пра мяне зусім забылі. Я-ж хутка памру…

Стала непрыемна, што людзі аб ім забываць пачалі… А раней гэтага так хацеў…

З «салона» чуваць дзіцячы смех. Толькі што прышлі з двара Стэфка і дзеці. Стэфка ім нешта гаворыць. Слоў не чуваць. Шум галасоў. І свае прывыклі да яго хваробы…

Не спаў усю ноч.

За час хваробы ночы часта напаўняліся яго бяссонніцай. Цягнуліся доўга-доўга. Кожная ноч — чалавечае жыццё. Кожная ноч — жудасць. Кожная ноч — таўшчэзны скрутак чорнага сукна, які марудна раскручваецца перад успалёнымі вачыма.

Думкі плывуць з перабоямі. Як брэд, чаргуюцца настроі: уздым энергіі, радасць пераходзіць у роспач, роспач пераскаквае ў бадзёрасць. У канцы адчуў слабасць і бездапаможнасць. Расла вялікая нянавісць да тых, якія перабудоўваюць нанова жыццё. Гэтыя будаўнікі — яго ворагі, бо яны яго знішчаць… Няўжо-ж ім гэта ўдасца — Антосям Драчыкам. Міколам Ярэмчыкам і ўсёй вясковай галоце?.. Іхнія гарачыя, гнеўныя і бадзёрыя вочы палохаюць яго. Як той агідны васьміног, яго нянавісць раскідвае ва ўсе бакі шчупальцы. Нянавісць і злосць перапаўняюць усю яго істоту: па-звярынаму выслізгваюцца пенай з яго губ, са скрыгату зубоў. Ён мармыча праклёны. Але злосць яго не мае сілы. Ён сам гэта адчувае. Ва ўсім гэтым стаіць абасоблена адна толькі Стэфка. Ён плыве па бязбрэжным моры, а Стэфка з’яўляецца тым берагам, дзе ён адпачывае. Злосць і нянавісць «хворага» ахопліваюць нават і яго блізкіх па думках, настроях і стану: яны не баюць сілы аб’еднацца ў адну грамаду, каб смела выступіць супроць «тых»… Вось і стой цяпер на чужым вяселлі і яшчэ рабі радасны выгляд.

У такія жудасныя ночы хворы засыпаў пад раніцу. Усход сонца лез у яго акно, крывавіўся на ўскраіне неба, абліваў сад. Хворы стагнаў праз сон, жонка яго не будзіла.