Старонка:Biadula.Jazep Krusynski.2.djvu/32

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Слуп падаў.

— Дзякую. Цяпер ідзіце, браткі! Як памру, благім словам не ўспамінайце...

— Не памрэш!

— Паправішся!

Пакуль Слуп і Бочка ішлі да дзвярэй, хворы войкаў на розныя лады. А вось за імі зачыніліся дзверы. Стэфка з дзецьмі на дварэ. Жонка каля гаспадаркі. Нікога ў хаце. Хворы пачаў прыслухоўвацца... Звініць у вушах ад цішыні. Дзве шклянкі гарэлкі для яго тое самае, што нічога..

Гудзе малатарня. Шум воўначоскі і людскія галасы на дварэ ўрываюцца непрыемнымі гасцямі ў цішыню хаты, напамінаюць аб жыцці аб руху.

Хвораму непрыемна...

Асцярожна сышоў з ложка. Стаў супроць замёрзлага акна. Хукаў на заільдзянелае шкло, як малы хлопчык. Круглячок велічынёю ў пятак зрабіўся чыстым. Хворы зірнуў на запушчаны сад. Дрэву ў снежным пуху. Дзе-ні-дзе спачываюць у белым сне вялізныя гурбы.

«Увесь кавалачак свету, які маю перад сабою...»

Пакута не зышла з яго аброслага барадою твару. Ад доўгага ляжання на адным месцы кружылася галава. Ён адчуў слабасць.

«На працягу кароткага часу гэтулькі трывог...»

Напаў страх. Пачалі неспакоіць людскія галасы, шум. Непрыемным стаў бадзёры выгляд жонкі: «яна цяпер усім кіруе». Зайдросціць. Ён сам сябе прыкуў невідочнымі ланцугамі да гэтага пакоіка. Гэтымі ланцугамі з’яўляецца страх. Рызыкоўна цяпер будаваць млын. На ўсякі выпадак няхай застануцца грошы. Хворы пачаў рухацца туды і сюды па пакоі, спачатку павольна, нібы дзіцё, што вучыцца хадзіць, а потым усё шпарчэй і шпарчэй.

— Хто-ж гэта сярод Драздоў і Дзятлаў супроць мяне? Няўжо пайшлі Дзятлы на Дзятлаў і Дразды на Драздоў? Я-ж стараўся ўвесь час падтрымліваць у іх рознь... Бойкамі за лужок іхнюю ўвагу адварочваў ад больш небяспечнага...

Пад нагамі рыпела падлога. Паплылі вячэнія змро-