Старонка:Biadula.Jazep Krusynski.2.djvu/10

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

праўку грэблі. Цяжка было спачатку. Як пагаварылі аб гэтым перад вяскоўцамі, дык тыя думалі, што жартуюць:

- Сумна тады стане ў нас і ціха, як у пустцы.

- Цяпер, прынамсі, людзі збіраюцца, талакою падарожныя фурманкі з балота выцягваем.

- Наша быдла не будзе мець на сабе адзнак, як асушым дарогу.

- Куды мы дзенем калы-струменты?

- У выпадку вайны ворагу лепшую дарогу для пераправы зробім.

- Ды мы прывыклі да гэтага балота. Нам яно не перашкаджае.

А калі з тлумачэнняў пабачылі, што ўсур'ёз гавораць аб папраўцы грэблі, пачалі зноў аднеквацца:

- Я адзін нічога не зраблю.

- Часу няма гэтым займацца.

- Не лёгкая гэта работа.

- Ці ўсе пойдуць?

- Я пайду, але няхай іншыя пачынаюць.

Страшна было людзям брацца за гэта. Не ведалі, што лёгка можна будзе зрабіць...

Быў тады спынак паміж сенакосам і жнівом.

Можна было вырваць у лета некалькі дзён. Было цёпла. Сонца ярка свяціла. Абапал грэблі стаялі свежыя стагі, якія цягнуліся вежамі аж пад самы лес.

Мікола і Саўка і яшчэ некалькі хлапцоў з рыдлёўкамі ў руках пайшлі на грэблю. Пачалі капаць канаву. Прышлі неаторыя паглядзець на працу і пакпіць. Няёмка стала вяскоўцам. Спачатку яны бралі рыдлёўкі з рук дзецюкоў:

- Каб тыя адсапліся.

Пасля пайшлі дамоў па рыдлёўкі:

- Да вечара пакапаем...

За гэтымі прышлі яшчэ... Кожны думаў:

"Як-жа ж так? Сусед будзе працаваць, а я не? - Сорамна"...

А як пачалі, дык ужо трэба канчаць:

- Дудкі! зробім!..

На другі дзень Мікола і Саўка зрабіліся галоўнымі "інжынерамі". Працавала ўся вёска... Гуртам пракапалі