Старонка:Beznazounae.pdf/60

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Старонка праверана

Чую музыку якуюсь,
Водгульле нясецца;
Б‘е з вачэй жар, а па твары
Штось зімное льлецца.
На мяне глядзяць, а блізка
Падыйсьці ня сьмеюць;
Мабыць ё ў маім штось твары,
Што так страхам веець.

А воз цягне дзьве пар коні
У жалобным строю,
А мяне якаясь сіла
Цягне за сабою.
Ах, мой божа! Ка мне пхнецца
Дамавіна-скрыня!
Там майго загадка быту,
Там—у дамавіне.

Зашто так мяне скараў ты,
Богам называны?
Ах, за што, за што?
Уладар зямлі і неба,
Сонцаў і курганаў,
Згнёў мяне ў нішто?!
Дзе той бог,
Што так змог?

Ці яго звон гэты весьціць
І той крык варон?