Старонка:Beznazounae.pdf/59

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Старонка праверана

ХАЎТУРНЫ МАРШ

З польскага—Корнэль Уейскі.

Гэтак звоняць! А так звоны
Рвуць мазгі балесьне!
А ксяндзы—куды пруць роем
З гругановай песьняй?
Тут-жа блізка, прада мною
Чорны воз туркоча…
Як мне цёмна! Воз той чорны
Зацямніў мне вочы.

Недзе ў высі крыж ясьнее,
Мігаюць паходні…
А мяне вядуць пад рукі,
Так іду выгодне:
Самі ногі йдуць, здаецца,
Скачанеўшы ногі,
Добра, што вядуць мяне так,—
Ня зблуджу з дарогі.

Так іду, плыву, як сьпячы,
Бяз чуцьця, бяз волі;
Галаву ды сэрца толькі
Страшна мучаць болі.
Капцюры іх рвуць якіясь
Вострыя, крывыя;
А званы тут цягам звоняць,
Вараньнё ўсьцяж вые.