Старонка:Belarusi.pdf/91

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ДЫКТАТУРА ПРАЦЫ

Культуру хамства і далара,
Князёў і біскупаў палацы,
Ад Скандынаваў да Сахары,
Зруйнуеш, дыктатура працы.

Свет рабаўласнікаў і турмаў,
Свет богахвальства, спекуляцый
Маланкай дызеляў віхурнай
Падпаліш, дыктатура працы.

Насельнікаў зямлі нячыстай,
Што звыкліся ў крыві купацца,
Сярпом і молатам агністым
Зруйнуеш, дыктатура працы.

Закон і права ў долі роўнай
Для ўсіх народаў, для ўсіх нацый
Рукой жалезнай, непакорнай
Напішаш, дыктатура працы.

Жыццё без цемры і цярпення,
А ў ясным сонцы, як у байцы,
Для ўсіх вякоў і пакаленняў
Збудуеш, дыктатура працы.

Менск 1930 г.