Старонка:Belarusi.pdf/9

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Старонка праверана

ТАБЕ, ПРАВАДЫР…

Хай смутак вачэй тваіх добрых ня росіць
Ці сонейка захад, ці сонейка ўсход…“(З пісьма беларускага народа вялікаму Сталіну.)

Табе, правадыр, мае песні і думы
І шчырыя шчырага сэрца парывы!
Бо хто калі сніў, ды і хто калі думаў,
Што буду я вольны, што буду шчаслівы.

Бо хто калі думаў, што я жыці буду,
Як птушка, як вецер над нівай квяцістай,
І дзівам дзівіцца вялікаму цуду,
Што вокал мяне так цудне ўрачыста.

Што ты, правадыр, нібы яснае сонца,
Мне вочы адкрыеш на землі і неба…
Свяціся-ж ты, сонца, ў маё век аконца!
Вітаю цябе я і соллю і хлебам!

Выходзяць на поле плугі,
Ўзнімаюць плугі дзірваны.
Ні пана няма, ні слугі,
Не гоняць народ бізуны.

Зярняты свабодны сявец
З сяўні сее ў пульхны загон.
Махае касою касец,
Пазбыўшы галодны прыгон.