Старонка:Belarusi.pdf/15

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Старонка праверана

БЕЛАРУСІ ОРДЭНАНОСНАЙ

Да гадавіны вызвалення ’ад белапалякаў і дня ўручэння ордэна Леніна

I

Чым ты была, Беларусь мая родная,
Хіба-ж не бачылі нашыя вочы!
Вечна абдзёртая, вечна галодная,
Сонца не ведала, а толькі ночы…
Людзі твае, ў беднаце гадаваныя,
З торбай жабрацкаю век дажывалі…
Злосна стагналі вятры над курганамі,
Хмары насіліся чорнаю хваляй.
Цар, цараняты нагайкамі няньчылі,
Пан і паняты паслі бізунамі,
Турмамі песцілі, петлямі лашчылі,
Розгамі секлі, цямрылі багамі.
Цар, генералы і панства вяльможнае
З гікам і свістам спраўлялі банкеты…
Вёску абдзёртую думкі трывожылі,
Блукаўся старац разуты, раздзеты.
Годы ішлі, ўслед ішло гора-злыбеда,
А прад вачамі заклятыя далі…
Ой, хто крутыя шляхі гора выведаў,
Песні чаму ўсё аб горы складалі.
.................