Старонка:Belarusi.pdf/16

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Грозна завылі гарматы хаўтурскія,
Цёплая кроў арасіла прасторы:
Горы Карпацкія, багны Мазурскія,
Роднай краіны даліны і горы.
Скрэжат і смерць. А там… бежанцы, бежанцы…
Густа пайшлі за магілай магіла.
Хоць-бы ўжо ў царскае горла ўрэзацца,
Хоць-бы кроў з панскіх выпусціць жылаў!
Так аблілося крывёй поле роднае,
Так балявалі чужацкія госці.
Вецер заводзіў малітву жалобную,
Чорны груган збіраў белыя косці.
Але змяніла навалу германскую
Подлае панства ад польскай кароны, —
Скрыпнулі вісельні, путы забразгалі,
Кроў палілася… Пажары, пагромы.
Зноў пацяклі слёзкі горкія ўдовіны,
Дзеці-сіроткі бацькоў не знаходзяць…
Гэй, паны-шляхта! народ вамі скованы,
Ён вам адпомсціцца жудка ў прыгодзе.

II

І сягоння помняць, помняць, не забудуць
Людзі Беларусі, пазбыўшыся панства,
Як іх катавалі, як чакалі цуду,
Як прышло з Усходу вызваленне з рабства.
Людзі Беларусі помніць будуць добра
Аб гадах няволі, аб нядолі горкай,
Як мінула ліха, як не гнуцца горбам,
Як жыць стала лёгка пад чырвонай зоркай.
На поле выходзяць вольнаю дружынай,
Сеюць чыстым зернем, нішчаць пустазелле,
Дзірваны ўзнімаюць, заводзяць машыны,
Дзе глянь, сады садзяць… Зацвітай, прыселле!
Зелянее жыта, жыта і пшаніца,