Старонка:BNT.Vosienskija i talocnyja piesni.djvu/93

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

92 

Ой, няхай б’юцца,
Хоць пазабіваюцца,
На мяне, маладу,
няхай не спадзяваюцца.

Ой, пайду, пайду,
Куды летам хадзіла,
Ой, ці не знайду,
Каго верна любіла.

Калі не яго,
То таварыша яго,
Папытаюся
Пра здароўе мілога.

Галоўка баліць —
Пабаліць, перастане,
А горкі мой быт
Да сэрданька дастане.

Ой, пайду, пайду
Гарою, даліною,
Ой, ці не знайду
Вербанькі над вадою.

64. ОЙ, ТАМ НА ГАРЭ

Ой, там на гарэ,
На белай крамяніцы,
Там танцавалі
Дзеванькі, маладзіцы.

А паміж імі
Малады Яся ходзіць,
Сваю Касеньку
За белу ручку водзіць.

— Мая Касенька,
Не ганьбуй жа ты мною,
Мы жыць будзема,
Як галубочкаў двое!