Старонка:BNT.Vosienskija i talocnyja piesni.djvu/94

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

- Рада б я была
Табою не ганьбіці,
Але будзе мяне
Мая матанька біці!

— Я твае маткі
Не вельмі-то баюся,
Кіну шапку да ног
Ды вазьму пакланюся!

Мая шапачка -
Яна не дарагая,
За сто таляроў,
Дзеванька маладая!

65. ОЙ, РАЗВІСЯ ТЫ, ДЫ СУХІ ДУБЕ

- Ой, развіся ты, ды сухі дубе,
Ды на чатыры лісці,
Ой, любіў, любіў я дзве дзеванькі,
Ды не меў з іх карысці.

Адну любіў ды на Валыні,
А другу — на Украіне,
Ой, разрэзалі мае сэрданька
Ды на дзве палавіны.

Ой, узыдзі, узыдзі, ясны месячык,
Як млыновае кола,
Перагавары, люба дзеўчына,
Да мяне адно слова!

— Я выхадзіла, я гаварыла,
Мой бяленькі Дунаю,
Людзі гавораць, я сама знаю,
Што не жыць нам з табою.

— Няхай гавораць, няхай гавораць
Хоць па цэлым свеце, -
Я цябе любіў і любіць буду,
Мой ружовенькі цвеце!