Старонка:BNT.Vosienskija i talocnyja piesni.djvu/82

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Кудзелькі чэша.
Ай, чэша ён, чэша,
Пускае на ваду.
— А плывіце, мае кудры,
Да мае жаны.
Скажыце вы, кудры,
Жане маладой,
Няхай не тужа
Маладая жана.
— Няхай па ім тужа
Агонь ды вада,
Пакуль жа я буду тужыць
Па ім малада.
А віў жа ён вяроўкі
З русых маіх кос,
А цясаў ён цёскі
З белых маіх плеч,
А пускаў ён рэчкі
З дробных маіх слёз.
— Ой, няпраўду кажаш,
Жана малада,
Віў жа я вяроўкі
З лёну і пянькі,
А цясаў я цёскі
З белай бярозкі,
А пускаў я рэчкі
З крыніц, балатоў.

47. ЯК У БАРЫ СОСНА

Як у бары сосна
Тонкая выросла,
А я ў сваёй мамачцы
Яшчэ не даросла.
Ох, я не даросла,
Яшчэ маладая,
Стрэла мяне доля,
Долечка ліхая.
Была ў мяне каса,
Каса да пояса.
Вырваў мілы касу