Старонка:BNT.Vosienskija i talocnyja piesni.djvu/83

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

82 

Па валасу.
Ох, пайшла я, млада,
У сад, у садочак
Ды прабіла ножку
Аб быль-быліначку.
Баліць мая ножка,
Баліць яна больна,
Любіў парань дзеўку
Сколькі заўгодна.
Любіў жа ён дзеўку
На час, на часочак,
А сам сеў, паехаў
У горад, гарадочак,
А за ім дзяўчонка
Услед, у слядочак.
Гнала дзяўчо, гнала,
Гнала, не дагнала
Ды у паўдарожкі
Начаваці стала.
Начаваці стала.
Начаваці стала,
Крэпка прызаснула,
Казача прыехаў,
Дзяўчынка не чула.
— Устань, устань, дзяўчо,
Устань, прабудзіся
Ды на мае коні,
Коні наглядзіся.
Ды на мае коні,
Коні вараныя,
Ды на мае сёдлы,
Сёдлы залатыя.

48. Ой, ўзыдзі, ўзыдзі

— Ой, ўзыдзі, ўзыдзі,
Зоранька вячорная,
Ой, выйдзі, выйдзі,
Дзеванька падобная!

— А як я маю
Да цябе выхадзіці,