Гэта старонка была вычытаная
4. ЯК Ў БАРОЧКУ
Як у барочку[1],
Люлі, рана[2],
Пры беражочку
Мядзведзь рыкаіць,
Мядзведзь рыкаіць.
Мядзведзь рыкаіць,
Дзевак пужаіць.
Рыкай не рыкай —
Я не баюся.
Толькі баюся
Асенняй ночкі:
Асення ночка
Цёмна, вяліка.
Цёмна, вяліка
Наша разлука.
Да й разлучаіць
З айцом і маці,
З айцом і з маці,
З братам, сястрыцай.
Да прылучаіць
К свёкру, свякроўцы,
К свёкру, к свякроўцы,
К дзевер, залоўцы.