Старонка:BNT.Vosienskija i talocnyja piesni.djvu/61

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Яна разлучыць з родным татухнай,
Яна прылучыць к свёкру, к свякроўкі.
Мне не ўгадаці, як свёкра зваці:
Свёкранькам зваці - няслава мая,
Татухнам зваці - мне не хочацца.
Зваць не зваці: свякор-татухна,
Свякроўка-мамухна.

3. А Ў ЦЁМНЫМ ЛЕСЕ

А ў цёмным лесе[1]
Мядзведзь рыкаіць.
Мядзведзь рыкаіць,
Дзевак пужаіць.
Пужай не пужай -
Я не баюся.
Толькі ж баюся
Асенняй ночкі:
Асення ночка -
Разлука мая.
Адлучыць мяне
Ад матулькі,
Прылучыць мяне
Да свякроўкі.
Адлучыць мяне
Ад татулькі,
Прылучыць мяне
Да свёкаркі.
Адлучыць мяне
Ад сястрычкі,
Прыручыць мяне
Да залвічкі.
Адлучыць мяне
Ад брацека,
Прылучыць мяне
Да дзеверка.

  1. Кожны радок паўтараецца.