Гэта старонка не была вычытаная
ЯРЫННЫЯ ПЕСНІ. ВОСЕНЬ
1. А Ў ЦЁМНЫМ ЛЕСЕ
А ў цёмным лесе[1],
Люлі, рана, мядзведзь рыкаіць.
Мядзведзь рыкаіць,
Люлі, рана, дзевак пужаіць.
Рыкай не рыкай,
Люлі, рана, - я не баюся.
Толькі ж баюся,
Люлі, рана, асенняй ночкі:
Асенняя ночка,
Люлі, рана, цёмна, вяліка.
Яна разлучыць,
Люлі, рана, з айцом і мамкай.
Яна прылучыць,
Люлі, рана, к чуж-чужаніну,
К чуж-чужаніну,
Люлі, рана, к свёкру, свякроўцы.
2. А Ў ЦЁМНЫМ ЛЕСЕ, А Ў ЦЁМНЫМ ЛЕСЕ
А ў цёмным лесе, а ў цёмным лесе,
рана, рана[2],
Мядзведзь рыкаець, дзевак пужаець.
Рыкай не рыкай - я не баюся.
Толькі баюся васенняй ночкі:
Гэтая ночка - разлучніца мая.
Яна разлучыць з роднай матухнай,