Старонка:BNT.Vosienskija i talocnyja piesni.djvu/132

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Хто за мной ішоў, ключыкі знайшоў,
Ой, ля-лё, рана, ключыкі знайшоў?
Калі маленькі - братцам назаву,
Ой, ля-лё, рана, братцам назаву,
Калі старэнькі - таткам назаву,
Ой, ля-лё, рана, таткам назаву.
Калі роўніца - то замуж пайду,
Ой, ля-лё, рана, і з ім жыць буду.

143. БАРАВАЯ ЯГАДКА

Баравая ягадка,
Што ў бару брушнічушка,
Дарагі госцічак,
Што дачушка ў бацюшкі.
Дачка к бацюшкі на двор -
Бацька кубачкі на стол:
- Ты гасцюй, гасцюй, дачка,
Ты гасцюй, зараначка!
- Я б і рада гасцяваць -
[Ў] мяне конічак не свой
І павознічак чужой.
- Уж я коніка куплю,
Я павознічка найму.
- Уж я буду гасцяваць
Цэлы дзень да вечара
У свайго роднага бацюшкі.

144. ЧАГО, ЛАЗА, СХІЛІЛАСЯ

- Чаго, лаза, схілілася,
Мо бура збурыла?
Чаго, дзеўка, сільна плачаш,
Мо маці набіла?
- Мяне маці не набіла,
Братка пасварыўся.
Аддай, аддай мяне, маці,
Дзе хораша ў хаце,