Старонка:BNT.Vosienskija i talocnyja piesni.djvu/131

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

- Гасці, мая дзіцятанька,
Пакуль у роднай маманькі.
Як маманькі не станець,
Гуляць перастанеш,
Як таткі не будзець,
Гуляць пазабудзеш.

141. ЗА ГАРОЮ КАЛІНКА БУЯІЦЬ

За гарою калінка буяіць,
За другою — дзяўчынка гуляіць.
— Гуляй, дзеўка, цябе маці кліча.
— Няхай кліча, я знаю нашто:
Хоча маці за старога аддаці.
Я старога здаўна не любіла,
У тыдні тры дні ўсё дымам паіла,
За вароты сабакамі правадзіла,
У яго след камень пакаціла.
За гарою калінка буяіць,
За другою — дзяўчынка гуляіць.
— Гуляй, дзеўка, цябе маці кліча.
— Няхай кліча, я знаю нашто:
Хоча маці за роўніцу аддаці.
А я роўніцу здаўна любіла,
У тыдні тры дні ўсё віном паіла,
За вароты з скрыпкамі правадзіла,
У яго следзік персцень пакаціла.

142. ОЙ, ЗАРА МАЯ НЕСХАДЗІМАЯ

Ой, зара мая несхадзімая,
Ой, ля-лё, рана, несхадзімая,
За што я ў таткі нешчаслівая,
Ой, ля-лё, рана, нешчаслівая.
З церама йдучы, ўцярала ключы,
Ой, ля-лё, рана, ўцярала ключы.
А прызнайцеся: хто за мной ішоў,
Ой, ля-лё, рана хто за мной ішоў,