Старонка:BNT.Vosienskija i talocnyja piesni.djvu/121

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Па малойчыку плача.
Дурна дзеванька, неразумная,
Дзе ты розум падзела?
Ён не сватае — толькі смяецца,
Ты напраўду хацела.

122. САЛАВЕЕЧКА, ДРОБНА ПТАШАЧКА

Салавеечка, дробна пташачка,
Па ляшчэўнічку пляшаць,
Дурна дзяўчына, неразумная,
Што замуж ідзець, плачыць:
— Як мне не плакаць, як мне не тужыць?
Самі слёзкі льюцца,
Звязуць мяне ў чужу старану,
Няма да каго прыхінуцца:
Ані татачкі, ані мамачкі,
Ані роднай сястрыцы.
Мяне, маладу, пашлюць па ваду,
Самі сядуць вячэраць.
Прынясу вады — на сябе бяды,
Кожнаму піць падаці:
Як старому, так малому
І свайму маладому.
Піцькі падаўшы, пасцель паслаўшы,
Сама сяду вячэраць.
Лыжачку ў раток -
Слёзачкі ў платок.
Вось мая вячэра.

123. ОЙ, ВАЛЫ МАЕ ПАЛАВЕНЬКІЯ

Ой, валы ме палавенькія,
Чаму ж вы не гарэце?
Летанькі ж мае маладзенькія,
Чаму ж вы марна йдзеце?