Старонка:BNT.Vosienskija i talocnyja piesni.djvu/122

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Ой, коні мае ды й вараныя,
Ды й жалезныя путы!
Ой, каб жа не ты, люба дзеўчына,
То й не быў бы я тута!

Дробны пташачкі, невялічкія,
Што на прысцежках скачуць,
Дурна дзеўчына, неразумная,
Што па молайцу плача.

— Ані я плачу, ані я тужу -
Самі слёзанькі льюцца,
Ад міленькага лісточкі не йдуць,
Ад нялюбага шлюцца.


— Ой, узыдзі, узыдзі, ясне месячык,
Як млыновае кола,
Перагавары, люба дзеўчына,
Да мяне адно слова!

124. ОЙ, ЗАБАЛЕЛА МНЕ ГАЛОВАНЬКА

- Ой, забалела мне галованька,
Ніхто праўды не скажа,
Ой, я не знаю, я не ведаю,
З кім татка ручкі звяжа.

Ой, няхай вяжа, з кім ён сам знае,
Я здамся на волю,
Ой, як прыйдзецца з нялюбым быці,
То я з моста ў воду.

— Ой, не тапіся, маё дзіцятка,
Навекі душу загубіш,
Ой, скажы, скажы шчыру праўданьку,
Каго верненька любіш.

— Ой, яшчэ ж бо я, маладзенька,
Нікога не любіла,
Каб яшчэ гадок, каб яшчэ другі
З дзеўкамі пахадзіла.