Перайсці да зместу

Старонка:BNT.Viesnavyja piesni.djvu/85

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Жаўнер будзе ваяваці,
А ты будзеш жабраваці.

17. Вол бушуе

Вол бушуе -
Вясну чуе,
Дзеўка плача -
Замуж хоча.
Не бушуй, вол,
Пойдзеш ў поле,
Яшчэ й наарэшся.
не плач, дзеўка,
Пойдзеш замуж,
Яшчэ нажывешся.
Воран крача -
Сыру хоча.
Дзеўка плача -
Сына хоча.
Воран крача,
Сыра з'еўшы,
Дзеўка плача,
Сына меўшы.
Воран крача,
Паляцеўшы,
Дзеўка плача,
Дзе мне дзеці:
Ці мне дзеці:
Ці мне яго
Гадаваці,
Ці мне яго
Ў войска аддаці,
Ці мне яго
Утапіці?
Ў войска аддаці -
Шкада будзе,
Утапіці -
Грашно будзе.