Гэта старонка не была вычытаная
15. Вол бушуе - весну чуе
ВЫЯВА
Вол бушуе - весну чуе,
Вол бушуе - весну чуе,
Дзеўка плача - замуж хоча.
Не бушуй, воле, пойдзеш у поле,
Не бушуй, воле, пойдзеш у поле,
Не плач, дзеўка, пойдзеш замуж.
Пойдзеш у поле, то й наарэшся,
Пойдзеш у поле, то й наарэшся,
Дзеўка плача - замуж пойдзе.
Пойдзеш замуж - нажывешся,
Пойдзеш замуж - нажывешся.
Не крач, воран, накрачашся.
Не крач, воран, накрачашся,
Не крач, воран, накрачашся,
Не плач, дзеўка, наплачашся.
16. Вол бушуе - вясну чуе
Вол бушуе - вясну чуе,
Дзеўка плача - замуж хоча.
Не бушуй, воле, - наарэшся,
Не плач, дзеўка, - нажывешся:
Пойдзеш замуж за жаўнера.