Да на цені пахіляла,
Да нашага ж пана
Да й удома ж не мае.
Да й наш жа пан
Да па беражэчку ходзіць
Да сваю паненку
За белу ручку й водзіць.
— Ой ты, паненко,
Не гардуй жа ты мною,
Да трэба нам жыці
Да сто літ із табою.
— Ой, і як жа мне
Да табою гардаваці,
Як трэба жы нам
Да сто літы пражываці.
269. На гары да на новай крамяніцы
На гары да на новай крамяніцы
Танцавалі дзеўкі, маладзіцы.
Там ягомасць да на пэрэдачку ходзіць,
Сваю імасць да за белу ручку водзіць.
Ты, імасць, гардуеш ты мною,
Шчо быці сто год із табою.
270. Ой, дзе дзеўкі шлі, там і рож густа
Ой, дзе дзеўкі шлі, там і рож густа,
Ой, дзе ўдовы шлі, там трава расла,
Што трава расла высока, зелена.
Дзе малодушкі шлі, там цвяты цвітуць,
Ну, цвітуць цвяты па ўсей вуліцы,
Па ўсей вуліцы да па беражку,
Што па беражку пад кусточкамі.
271. Да кала куста сачавічанька густа
Да кала куста сачавічанька густа,
А кала дуба дуброва зялёна.
Да па той дуброве да Агапка хадзіла.
На ёй сукня ў дробненькія хваўды,