Перайсці да зместу

Старонка:BNT.Viesnavyja piesni.djvu/212

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Адныя чаравічкі па саду хадзіці,
А другія — абедзец варыці,
А трэція — вадзіцу насіці.

267. На двору да халодная роса

- На двору да халодная роса,
Не хадзі, мая мілая, боса.
— Калі ж табе, мой міленькі, жаль,
Купі чаравічкі чырвоны, як жар.
— Куплю ж табе, мілая, і трое,
Будзем хадзіць па вадзіцу абое,
Куплю табе чаравічкі, панчошкі
Да на твае белыя ножкі.
Адна пара — па вадзіцу хадзіці,
Друга пара — ў хаце дзела рабіці,
Трэця пара — да касцёла хадзіці.

268. У нашага пана

ВЫЯВА

У нашага пана
Харашэнька на двары,
Стаіць чарэшанька
Па карынінічка ў вадзе,
Да яе голлечка й