А окала куста ўсё дзевачкі красны.
Уквецілі куста з самага клёну,
Выкінь, пане, хоць па залатому.
Уквецілі куста з самаго бэзу,
Выкінь, пане, кустові хоць на адзежу.
260. Ох, мы ж былі у харошаму й бору
Ох, мы ж былі у харошаму й бору
І звілі куста ж із зялёнага клёну.
І звілі куста із зялёнага клёну,
Да прывялі куста ды й да слаўнага двору.
Да прывялі куста ды й да слаўнага двору,
Проша пана выйці із новага ж пакою.
Проша нам вынесці тры барылкі гарылкі,
Мы прывялі куста да харошых тры дзеўкі.
Ой, у нашага куста ножанькі невялічкі,
Ой, проша вынесці да хоч на чаравічкі.
261. Ой, дзень добры, да наш пане, да хаты
Ой, дзень добры, да наш пане, да хаты,
Ой, ці ж вяліш нашаму кусту стаці,
Бочку мядочку прыпявалначкам даці,
Нам, маладзенькім, на ганачку пагуляці.
262. Прывялі куста зеляненькага клёна
Прывялі куста зеляненькага клёна.
Дай нам, пане, хоць па залатому,
Дай нам, пане, тры барыла гарэлкі,
Прывялі куста да харошай дзеўкі.
Да не тут кусту да стоем стаяці,
Трэба кусту піці-есці даці,
Трэба кусту да добрая выгода,
Трэба кусту крынічная вода.