215. Шумела, гарэла асіна
Шумела, гарэла асіна[1],
Ну, я, малада, тушыла,
Рэшатам ваду насіла,
Толькі ў рэшаце вады нет.
Цябе, асінка, не ўтушу,
Па полі іскар’е разнашу,
Тушыць, не ўтушыць дробны дождж.
Асіна балота красіла,
Бяроза дзевачак прасіла:
— Пайдзём, дзевачкі, на луг гуляць,
Зялёных вянкоў завіваць,
Заўём мы вянкі на святкі,
На гадавыя празнічкі.
216. Гукала бяроза дзевачак ў лес іціць
Гукала бяроза дзевачак ў лес іціць:
— Хадзіце, дзевачкі, вянкі віць,
Заўём вянкі на ўсе святкі.
Кукуй, зязюля серая,
Нядоўга табе кукаваць.
Прыдзець пара светлая
Вянкі развіваць
А ад троічкі да Пятра
Ды да яснага да утра.
217. Хадзіце, дзевачкі, у лес гуляці
- Хадзіце, дзевачкі, у лес гуляці.
Зялёных вянкоў завіваці.
— А мы ўжо вяночкі завілі
І гарэлачку папілі.
Закукуй, зязюля, закукуй!
Нямнога табе кукаваці -
Ад вялікадня да Пятра
Ды ад чыстага чацвярга.
- ↑ Кожны радок паўтараецца.