Старонка:BNT.Viesnavyja piesni.djvu/184

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ТРАЕЦКІЯ ПЕСНІ

214. Пойдзем, дзевачкі

Пойдзем, дзевачкі,
Мы у гай гуляць,
Ай, люлі, люлі,
У гай гуляць.

У гай гуляць,
Вянкі завіваць,
Ай, люлі, люлі,
Вянкі завіваць.

Як заўём вянкі
Ды на ўсе святкі,
Ай, люлі, люлі,
Ды на ўсе святкі.

На духоўскія
І на пятроўскія,
Ай, люлі, люлі,
І на пятроўскія.

Ох, што дух-тройца,
То субор дзеўкам,
Ай, люлі, люлі,
Субор дзеўкам.

А святы Ілля -
То разгон дзеўкам,
Ай, люлі, люлі,
То разгон дзеўкам.

Разагнаў дзевак
Па чыстом полю,
Ай, люлі, люлі,
Па чыстом полю.

Па ельнічку,
Па бярэзнічку,
Ай, люлі, люлі,
Па бярэзнічку.