Гэта старонка не была вычытаная
174. Юрай матку кліча
Юрай матку кліча:
— Падай, матка, ключык
Адамкнуць зямліцу,
Выпусціць расіцу
На лён, на пшаніцу,
На ранняе лета,
На буйнае жыта.
Дзеўка недаросла
Аснавала кросны,
Закінула нітку,
Сама пайшла ў снітку.
Сніткі не набрала,
Юр’я праклінала.
175. Юр’ева матка пагнала цялятка
ВЫЯВА
Юр’ева матка пагнала цялятка,
Ў лес пайшла, ў лес пайшла,
Залатыя ключы панясла, панясла.
Юр’ева матка, вярніся, вярніся,
Бо ключы нашліся,
Залатыя ключы нашліся, нашліся!