Старонка:BNT.Viesnavyja piesni.djvu/163

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ВЫЯВА

І матка Юр’я клікала, гэй.
— Да падай, сынку, ключыкі.

Да падай, сынку, ключыкі, гэй,
Да адамкнуці зямліцу.

Да адамкнуці зямліцу, гэй,
Да выпусціці расіцу.

Да выпусціці расіцу, гэй,
Да на ярую пшаніцу.

Да на ярую пшаніцу, гэй,
На ціхоё лецечко.

Да на ціхоё лецечко, гэй,
Да на буйнаё жыцечко.

172. Юр’я бога клікала

Юр’я бога клікала:
— Да падай, божа, ключыкі
Адамкнуці зямліцу
Да выпусціці травіцу.
Да на буйна жыта,
Да на цёпла лета,
Да на волікі ярмачко,
Да на кароўкі малачко.

173. Ой, Юр, Юр, Юр, Юр, Юры

Ой, Юр, Юр, Юр, Юры,
Да маценька кліча:
— Падай ключы да пекельны,
Расіцу да адамкнуць,
Травіцу да выпусціць.