Перайсці да зместу

Старонка:BNT.Viesnavyja piesni.djvu/156

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Як я к табе на двор,
То мяне не пускаюць,
Вароцечка замыкаюць.

157. А ехала вясна рызамі

А ехала вясна рызамі,
А вязла жыта вазамі,
Каму гэта жыта надабі?
Міколку-сына жаніць — піва варыць,
Дачку аддаваць — гарэлку гнаць.

158. Жавароначкі, прыляціце

ВЫЯВА

Жавароначкі, прыляціце,
Цёпла лецейка прынясіце,
А зімачку прыбярыце,
Бо зімачка надаела,
Нам хлебушак пераела.