Перайсці да зместу

Старонка:BNT.Viesnavyja piesni.djvu/155

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Нам на вясну
Паказала.

І то б я зелле,
І то б я зелле
Назбірала б,
Сваёй мацы
Да й паслала б.

Матка ж мая,
Матка ж мая,
Старэнькая,
Старэнькая
Й нядужая.

У госцях ў мяне,
У госцях ў мяне
Не бывае,
Жыцця майго
Не ведае.

156. Да дай, божа, дробны дожджык

Да дай, божа, дробны дожджык,
Каб гэты снег сагнала,
Каб лета настала,
То б я зелля назбірала,
Да бацюшкі заслала:
— Мой бацюшка раднюсенькі,
Чаму ў мяне не бываеш,
Быту майго не адведаеш?
— Дзіця маё міленькае,
Як мне у цябе быці
А зімою за снягамі,
А вясною за водамі,
А ў лецечку за снапамі.
— Мой бацечка, мой родненькі,
Зімою на палазочку,
А вясною на чаўночку,
А у лецечку — у нядзелечку.
— Дзіця маё міленькае,
Як жа ж мне у цябе быць: