Старонка:BNT.Viesnavyja piesni.djvu/148

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ВЫЯВА

138. Вясна красна, лета цёплае

Вясна красна, лета цёплае,
Уся скацінка ў поле пайшла:
Кароўкі каля муроўкі,
Авечачкі каля рэчачкі,
А свіначкі каля нівачкі,
А гусачкі каля лужачкі,
А вутачкі каля плюсачкі,
А курачкі па шуметнічках,
А рабяткі па завалінках.

139. Вясна мая, вясняначка

Вясна мая, вясняначка,
Пагнала бычка на раначкі,
А сама села на ганачкі.
«Пасіся, бычок, пад ліпкамі,
А я паскачу пад скрыпкамі».

140. Вясна мая вясёлая

ВЫЯВА