Перайсці да зместу

Старонка:BNT.Viesnavyja piesni.djvu/127

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

99. Вясна, вясна, ты красна

— Вясна, вясна, ты красна,
Што ты дзевачкам вынесла?
— Я вынесла дзевачкам
Па чырвонаму каснічку,
А парабачкам — калёсца,
А малодачкам — красёнца,
А старым бабкам — ніточак,
А малым дзеткам — пясочак.

100. Ох ты, вясна, ты красна

ВЫЯВА

101. Вясна цёпла, на чом прышла?

— Вясна цёпла, на чом прышла?
— На сошачцы, на бароначцы.
— Можа з зімнам, можа з холадам?
— Ні я з зімнам, ні я з снегам.
Я прынясла кветачкі
Для вас, дзевачкі,
А дзяўчатам па вяночку,
Маладзіцам па сыночку,
Старым бабам па кіёчку.