Гэта старонка не была вычытаная
- Вясна красна,
Што ж ты нам прынясла[1]?
З пунькі сянцо
Вынесла, вынесла,
З току саломку
Вытрасла, вытрасла,
З клеці зярно
Вымела, вымела.
На гары бабкі
Сядзелі, сядзелі,
Кулаком зямлю
Калацілі, калацілі
Да нявехначак
Судзілі, судзілі:
— Ой, мая ж нявехна
Дурмі-дурак, дурмі-дурак:
Зімку прала -
Усё спала, ўсё спала,
Кросны ткала -
Драмала, драмала.
Вось мая дачушка
Разумна, разумна:
Зімку прала -
Не спала, не спала,
Кросны ткала -
Ляшчала, ляшчала.
- ↑ Кожная страфа паўтараецца.