Старонка:BNT.Viesnavyja piesni.djvu/116

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

- Прынясла я вам паўтара прута золата,
Будзеце вецце качаці
І мяне, вясну, успамінаці.

— Ой ты, вясна, вясна,
Што ж ты бабкам прынясла?
— Прынясла я вам, бабкі, кросенцы.
Будзеце кросны ткаці
І мяне вясну успамінаці.

81. Вясна красна, што ты нам прынясла?

- Вясна красна, што ты нам прынясла?
— Я вясна, я красна, я вам прынясла
Бохан хлеба, ступу солі,
Старым бабкам па прызбачцы,
А маладым дзяткам па гулачцы,
Хлопчыкам па кіёчку,
Дзяўчаткам па вяночку,
Малодачкам па красёнцах.

82. Вясна, вясна й, вясна прыйшла

ВЫЯВА