Перайсці да зместу

Старонка:BNT.Viesnavyja piesni.djvu/115

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

77. Вясна красна

— Вясна красна,
Ой, што ж ты нам прынесла?
— Я вам прынесла
Тры карысці ў радасці,
Буйнага жыта на лета,
Ядрыну грэчку на восень.

78. Вясна красна

Вясна красна,
Ты карысць прынясла.
Першая карысць — пастушок,
Другая карысць — плужок.

79. Сё ж вясна, то ж вясна

— Сё ж вясна, то ж вясна,
Да што ж ты нам прынясла?

— Шаўковую траву на вясну,
Буйнае жыта на лета.

Малым дзеткам па яечку,
Старым дзядам па кіёчку,

Старым дзядам па кіёчку,
Маладым малодкам па бёрдзечку.

Дзе малыя дзеткі гуляюць,
Там яечкі качаюць.

Дзе старыя дзяды стаялі,
Там кіямі зямлю скарпалі.

80. Ой ты, вясна, вясна

— Ой ты, вясна, вясна,
Што ж ты нам, дзевачкам, прынясла?