Старонка:Arlianiatam 1945.pdf/9

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ХЛОПЧЫК І ЛЁТЧЫК

- Мой мілы таварыш, мой лётчык,
Вазьмі ты з сабою мяне!
Я - ведай - вялікі ўжо хлопчык,
І ўмею ўжо лётаць у сне.

Мне мама сягоння казала,
Што стукнула мне ўжо сем год,
Табе гэта, можа, і мала,
А мне ляцець толькі ў палёт.

Мне ўжо надакучыла дома -
Ў дзіцячы хадзі адно сад.
А так паглядзеў-бы, вядома,
На іншы парадак і лад.

Вазьмі-ж мяне, лётчык, хачу я
Пабыць у людзях, паглядзець,
Як месяц на небе начуе,
Як блукае ў лесе мядзведзь.

Як свецяцца ночкаю зоры,
А днём не відаць іх чаму,
Як рэчкі ў далёкія моры
Улетку плывуць і ў зіму.

На моры зірнуць хоць раз вокам,
Як ходзяць па іх караблі,
Ляцеці далёка, высока
Ды так пабываць і ў Крэмлі.

І там з-пад нябеснае далі
Грымнуць громка ўсімі грудзьмі:
- Дзень добры, таварыш наш Сталін!
Паклон з самал1та прымі!