Старонка:Arlianiatam 1945.pdf/8

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Зашумелі, загудзелі,
Як віхор сусветны,
Не праспалі у пасцелі
Волі агняцветнай.

Вам дасталіся ад продкаў
Сохі і бараны,
Каб вы ў час, пасля паводкаў,
Выйшлі на загоны.

І з'аралі сваю ніву
Шырока, глыбока.
Зерне ўкінулі шчасліва,
Чыстае, як вока.

Вам у спадчыне ад роду
Засталіся песні,
Каб быць вашай асалодай
У жыцця прадвесні.

Каб вы пелі, не сціхалі
Ў радасці і ў горы,
Гаманілі, нібы хвалі
У бурлівым моры.