Старонка:Apaviadanni 1912.pdf/8

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Васіль ня першы раз прыходзіў да дому ў такі позны час. Знала Алеся сабаччу лясьнікову службу знала пана лясьнічаго, што то быў за чэлавек. Але, чаму-ж так нудна і страшна за Васіля сягоньня? Алеся і сама гэтаго не знала, толькі некая глухая трывога залезла ў душу і, як чэрвяк, грызла сэрцэ.

Доўга чэкала Алеся Васіля.

Перадумала ўсе няшчасьця і здарэньня, якіе маглі прылучыцца з Васілём у гэту неспакойную ноч.

А лес усё шумеў. Нудна шумеў стары лес…

II.

Гдзе-ж дзеўся Васіль?

Ужо пачынало зьмеркацца, як паслаў яго лясьнічы з пісьмом да сусёдняго двара.

Была ўжо глыбокая ноч, покі зайшоў Васіль у двор да пана. Пан затрымаў Васіля на неколькі часу, покі пісаў адказ лясьнічаму. Ніхто не спытаў Васіля, ці ён еў; ніхто не накарміў галоднаго. І выйшаў Васіль ад пана з гокрай крыўдай у сэрцы…

Беднасць заправ ла Васіля кінуць бацькаву хату і ісьці ў лясьнікі. Німала прышлося яму паабіваць панскіе парогі, не раз мусіў ён стаяць без шапкі прад панам лясьнічым, цалаваць яму рукі, гнуцца. А ўсё гэта любіць пан. Тое лясьніцтва — глухі вугалок Беларусі,—ў каторым служыў Васіль, захавало ў сабе ешчэ старые парадкі таго цёмнаго часу, калі-то было право паменяць чэлавека на сабаку, таго часу, каторы зваўся «паншчызнай». Жыццё йшло далей сваею дарогаю, йшло, шырылося, а гэты кут аставаўся глухім, акамянелым, і сьвет жыцьця новаго адскаківаў ад яго, як адскаківае луч сонца ад ледзяной гладзі.

Йшоў Васіль адзінокі нудны.