Старонка:Apaviadanni 1912.pdf/7

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ВАСІЛЬ ЧУРЫЛА.

(Апаведаньне з жыцьця лясьнікоў).

I.

Лес шумеў неяк вельмі нудна.

Лес рэдка калі маўчыць. Прывычнае вуха лавіло ў ім галасы, але ня ўнікнуў ў тайну яго мовы; толькі сэрцэ смутна адгадывае у ім нуду і трывогу. Касматые, яловые вяршыны трасьліся, як у шалёным танцы. Лапы то падымаліся то апускаліся, якбы лавілі вявідзімаго ворага, каторы не даваў, спакою і запраўляў трасьціся лес…

Лес шумеў. Нудна шумеў стары лес.

С краю леса стаяла хатка лясьніка, Васіля Чурылы Маленькае ваконцэ хаткі смутным значком пазірало ў поле. Здалёк яно здавалося воўчым вокам. Над самым ваконцэм звісла голая вярбіна і глуха шумела, ўсё роўна, як стагнала.

Маленькая лянпачка смутна сьвяціла ў хатцы. Агонь баязьліва дрыжэў, і чуць заметна скакаў і перэліваўся змрок па сьцяне. Каля стала сядзела жонка Васіля, Алеся. Ёй нічога не хацелося рабіць, дый і работа падала з яе рук.

Дзеці даўно ўжо спалі.

— Божэ-ж мой! Гдзе-ж гэта Васіль?—з уздохам пытала Алеся.