Старонка:Apaviadanni 1912.pdf/11

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

што ён сам шукае сваей магілы, то здаваліся прад ім сьцены, каменьня, гатовые кожны момэнт наваліцца на яго ўсім ціжарам. Яму здалося, што ён адыйшоўся далёка-далёка… Ужо раз спатыкнуўся Васіль, вецер зьбіў яго з ног. Іон выбіўся на луг, як яму паказалося.У яго думках пранясьліся азярыны ў высокіх берагох, замеценные сьнегам, але ніколі незамерзаючые. Сьнег ўсё глыбейшы і глыбейшы, а сілы ўсё ьаюць і таюць. От ён сусім выбіўся з сіл, залез у сьнег па пояс і няможэ ўжо мясіць яго адзервянелымі нагамі.

V.

— А-а-а — у!

Васіль і ня думаў крычаць, як ня думаў ён і плакаць. Дзікі крык вырваўся сам проці волі Васіля, і самі пацяклі сьлёзы.

Вецер падхапіў яго немы крык, рвануўся з ім і тут жэ загубіў яго, разцёр, як мыльную бурбаўку.

— Хто я? Васіль?

— Васіль, хто-ж я?

— Што ж ты тут робіш?

— Сяджу ў сьнягу.

— Ну, Васіль, гайда да дому!

Усё у ім мешалося, і сама сабою навязалася яму гэтая безталковая гутарка…

Во у вачах яго як бы прасьвятлело. Усюды, куды ён ні гляне, віднеліся морды лясьнічаго, яго вышчэрэные зубы. Гэтых мордаў набралася многа-многа; яны абнімаліся, скакалі варушыліся, як па камандзе, дрыжэлі, як лісьця асіны перад навальніцаю.

А вун, там, відаць худую, змучэную, заплаканую твар Алесі… Вунь яго дзеці…