зуме и о науце»; 4) «пророчества». Гэтая класіфікацыя была пакладзена ім у аснову яго выданняў. З перакладзеных ім біблейскіх кніг ён надрукаваў па свайму погляду перш за ўсё тыя кнігі, якія ва ўмовах таго часу маглі быць выкарыстаны ў адукацыйных, выхаваўчых і палітычных мэтах. Яго ўвагу прыцягвалі галоўным чынам такія кнігі, як «Притчи», «Премудрость Соломона», «Иисус Сирахов», «Песнь песней», «Иов», «Екклесиаст», якія, згодна з яго класіфікацыяй, можна было б аднесці да трэцяй катэгорыі. З іх вось ён і пачаў выданне сваёй бібліі, тады як у сапраўднасці біблія пачынаецца з «Пятикнижия Моисеева» («Бытие», «Исход», «Левит», «Числ», «Второзаконие»). Скарына выдаў і гэтыя «столповыя книги», але пасля таго, як былі надрукаваны кнігі, якія ён адносіў да трэцяй, а таксама другой катэгорыі. У гэтых апошніх побач з фантастычным адлюстраваннем рэчаіснасці ёсць шмат практычных парад, прыказак, афарызмаў аб жыцейскіх справах. У некаторых з іх ёсць шмат такога, што з'яўляецца непрыймальным з пункту гледжання дагматычнага хрысціянства. Не выпадкова, што ў «кананічны» рад каталіцкай бібліі пастановай Трыдзенцкага сабора (1546 г.) не ўключаны такія кнігі, як «Иисус Сирахов», «Песнь песней», «Премудрость» и «Судей» па тых меркаваннях, што яны нібыта не з'яўляюцца «бажэственымі» і таму не пазбаўлены «памылак» і «заблуджэнняў».
Цяпер мы добра ведаем, што біблія — гэта збор самых разнастайных фантастычных твораў, казак і паданняў, складзеных у розны час, рознымі пісьменнікамі. У бібліі ёсць і некаторыя ўрывачныя звесткі з сапраўднай яўрэйскай гісторыі, і ваяўнічыя песні, і любоўныя паэмы, і апісанне прыроды, і зборы законаў розных часоў, радаслоўныя і летапісы, апісанне абрадаў і збор афарызмаў, аповесці і прытчы, разважанні аб мінулым і будучым[1]. У свой час біблія падвяргалася апрацоўцы шматлікіх складальнікаў і перапісчыкаў у пэўных палітычных мэтах. Галоўнае ў ёй — гэта апраўданне прыватнай уласнасці і эксплуататарскага ладу. Рабаўладальніцкая мараль складае асноўны яе змест.
Быў, аднак, у гісторыі час, калі людзі, нават вельмі адукаваныя і разумныя, былі далёкімі ад таго, каб зра-
- ↑ Гл. Ем. Ярославский. Библия для верующих и неверующих, выд. 10-е, ОГИЗ, М., 1938, стар. 7.