Перайсці да зместу

Старонка:Aleksiutovic Mikalaj.Skaryna.Jaho dziejnasc i svietapohlad.djvu/89

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

arcae pones et latere; coenacula et trіsstega facіes іn ea» Скарына пераклаў адвольна, не прытрымліваючыся лацінскага тэксту: «двери пак учиниш ковчегу набоку здолу, горници поделаеш в нем на них же удвоитые и утроитые коморы будуть». У сціху 20-м аднолькавыя выразы Вульгаты: juxta genus suum», «іn genere suo», «secundum genus suum» Скарына перакладае па-рознаму; у першым выпадку «по роду их», у другім - «по плоду их», у трэцім - «по племени их»; затым ён дадае супраць лацінскага тэксту два выразы: «от зверей» і «с вами». У сціху 17-м раздзела VІІІ лацінскага тэксту фраза: et іngredіmіnі super terram у перакладзе Скарыны апушчана. У сціху 5-м раздзела Х выраз: «et famіlіas suas (secundum) пакінут Скарынаю без перакладу[1].

Такі ж падыход, як устанавіў П. В. Уладзіміраў, выяўляецца ў Скарыны і да асноўных крыніц яго выданняў - чэшскай і стараславянскай (рукапіснай) бібліі. Адзначаючы асаблівасці перакладаў беларускага першадрукара, ён указваў, што «гэтыя асаблівасці можна падзяліць на дзве групы: на адступленні ад... выразаў св. пісання і на дабаўленне лішніх падрабязнасцей. У змяненнях першага роду можна адзначыць імкненне наблізіць сэнс некаторых выразаў да паняццяў рускіх чытачоў Паўднёва-Заходняй Русі, змяненні другога роду - прыбаўкі - тлумачацца даведкамі Скарыны з каментарыямі Нікалая Лірана...»[2]

Адступленне Скарыны ад традыцыйных поглядаў царквы выяўляецца і ў тым, што пры выданні сваёй бібліі ён зусім не лічыўся з тым парадкам, у якім ідуць кнігі Ветхага і Новага завета. Увесь парадак размяшчэння Скарынаю біблейскіх кніг не адпавядае «кананічнаму» раду ні каталіцкай, ні праваслаўнай бібліі. Магчыма, выдавец кіраваўся меркаваннямі асабістага характару, г. зн. меў свой уласны, незалежны ад багаслоўскай артадаксіі погляд на біблію.

Сапраўды, як вынікае з яго прадмовы да чацвёртых кніг Царстваў, ён падзяляў біблію на чатыры часткі: 1) «Книги, иже пишут науку и суды божия»; 2) «иже пишут дела бывшая и летописания»; 3) «о мудрости, о ра

  1. Чтения в обществе любителей духовного просвещения, кн. XІ, М., 1879, стар. 645.
  2. П. В. Владимиров. Доктор Франциск Скорина, его переводы, печатные издания и язык, стар. 165.